wd wp Пошук:

Аболе

Аболевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Дварышча. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Дрысвята, якая працякае праз возера. Плошча Аболе складае 4,66 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,2 м. Даўжыня возера — 6,55 км, найбольшая шырыня — 1,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 17,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,2 млн. м³, плошча вадазбору 739 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 15 м. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м пясчаныя, месцамі забалочаныя, параслі хмызняком.

Падводная частка катлавіны возера мае 2 плёсы. Паўночны плёс невялікі і мелкаводны, а паўднёвы — глыбокі. Да глыбіні 1 м дно пясчанае, на большых глыбінях — глеістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 30—600 м.

На возеры 2 востравы, агульная плошча якіх складае 1,6 га (0,016 км²).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта