wd wp Пошук:

ГК Віцязь-Леон

«Віцязь-Леон» — беларускі гандбольны клуб. Заснаваны ў 2012 годзе.

Гісторыя

У сезоне 2013/2014 клуб пачаў выступаць пад назвай «Віцязь-РДВАР».

У сезонах 2013/2014 і 2015/2016 выступаў у Балтыйскай лізе.

У снежні 2019 года «Віцязь» заключыў партнёрскае пагадненне з букмекерскай канторай «LEON» і са студзеня 2020 года змяніў назву каманды на «Віцязь-Леон».

30 верасня 2020 года клуб адмовіўся праводзіць матч чэмпіянату Беларусі з ГК «Машэка-Універсітэт-ЦАР», па прычыне арышту баскетбалісткі Алены Леўчанка[1]. Як растлумачылі ў камандзе, арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі[2]. 1 кастрычніка Беларуская федэрацыя гандбола зняла клуб «Віцязь» з чэмпіянату на сумесным пасяджэнні спартыўна-тэхнічнай і галоўнай судзейскай камісій па пытанні няяўкі каманды на матч[3].

Назвы

Статыстыка выступаў

Сезон Чэмпіянат Месца Г П Н П РМ Ф Кубак Заўвагі
2012/13 Чэмпіянат Беларусі 15 із 17 8 5 0 3 297-297 10
2013/14 Балтыйская гандбольная ліга 8 із 8 14 0 0 14 387-531 0
2014/15 Чэмпіянат Беларусі 8 із 12 1/4 фіналу
2015/16 Балтыйская гандбольная ліга 6 із 6 10 1 0 9 220-311 2
2016/17 Чэмпіянат Беларусі 6 із 11 1/4 фіналу
2017/18 Чэмпіянат Беларусі 7 із 12 1/4 фіналу
2018/19 Чэмпіянат Беларусі 8 із 10
2019/20 Чэмпіянат Беларусі 9 із 12 1/4 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Калинина, Надежда Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  2. Белорусский гандбольный клуб отказался выходить на матч из-за ареста Елены Левченко(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  3. Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі. 1 кастрычніка 2020(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·ГК Віцязь-Леон
Катэгорыя·Спартыўныя клубы, заснаваныя ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·2012 год у Мінску