wd wp Пошук:

Віўлен Айвазян

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віўлен Айвазян (арм.: Վիուլեն Այվազյան, нар. 1 студзеня 1995, Гюмры) — армянскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец ерэванскага «Пюніка», з 2010 года выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клубы «Пюнік-3» і «Пюнік-2». У сезоне 2012/13 далучыўся да асноўнай каманды, і 5 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Арарата» (3:2), калі выйшаў на поле на 74-й хвіліне замест Гукаса Пагасяна і праз восем хвілін забіў вырашальны гол сваёй каманды. У першым жа сезоне з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Пюніка»ў чэмпіянаце, але ў сезоне 2013/14 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У 2015 годзе перайшоў у «Шырак», у складзе якога станавіўся срэбраным і двойчы бронзавым прызёрам чэмпіянату Арменіі, гуляў за клуб у Лізе Еўропы. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, і толькі ў сезоне 2016/17 замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у латвійскі клуб «Вэнтспілс», але не здолеў замацавацца ў аснове, толькі зрэдку выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва[2]. Аднак, згуляў толькі ў чатырох матчах, у асноўным выходзячы на замену. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў магілёўскі клуб[3].

У жніўні 2019 года беспаспяхова праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[4], і неўзабаве перайшоў у «Ерэван», дзе гуляў да канца года. У жніўні 2020 года далучыўся да «Севана» з другога дывізіёна Арменіі, а ў лютым 2021 года перайшоў у «Ван», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў.

Дасягненні

Зноскі

  1. Viulen Ayvazyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Днепр» подписал армянского форварда Айвазяна
  3. Айвазян покинул «Днепр»
  4. Армянский форвард Айвазян не подошел “Неману”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ерэван
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ван (Арменія)
Катэгорыя·Ігракі ФК Севан
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік-2
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гюмры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік-3
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Арменіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Ігракі ФК Шырак
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня