Вішо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вішоў.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вішова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Нежкаўскага і Рафалаўскага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Прыхабскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня)[2]. У 1981 годзе вёска Вішова, цэнтр сельсавета, перайменавана ў Вішоў. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Галоўчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка і Сцяпанаўка)[3]. 20 ліпеня 2015 года скасавана вёска Старое Ляда[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2266 чалавек[5], з іх 94,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].
Прадпрыемствы — ААТ “ПМК-83 «Вадбуд», Бялыніцкі СВК “Калгас «Радзіма»
Гандаль — 18 крам.
Бытавыя паслугі — 2 комплексных прыёмных пункта па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.
Адукацыя — 1 СШ, 1 ВВК ДСПШ, 1 дзіцячы сад.
Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 3 ФАПа.
Культура — 1 СЦКД, 1 СДК, 3 СК, 3 бібліятэкі.
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 14 воінскіх пахаванняў. Мемарыяльны комплекс «Сцефанава».
Уключае 31 населены пункт.
Скасаваныя населеныя пункты: