wd wp Пошук:

Вітошкі

Віто́шкі[1] (трансліт.: Vitoški, руск.: Витошки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

У 19 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1868 года маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзес. зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзес. зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў вятрак, кузня.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Чэрнінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы