wd wp Пошук:

Вітольд Феліксавіч Грачынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грачынскі. Вітольд Феліксавіч Грачы́нскі (30 красавіка 1922, Масква — 16 красавіка 1993, Гродна) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія

Скончыў Варонежскае тэатральнае вучылішча ў 1942 годзе. Працаваў у тэатрах Варонежа і Нальчыка. У 1950—1954 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, у 1955—1956 і 1958—1982 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1950 года.

Творчасць

Выконваў характарныя і камедыйныя ролі, у якіх дакладная псіхалагічная характарыстыка спалучалася з яркай тэатральнай формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Андрэй («У добры час!» В. Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С. Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А. Каламійца) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Акцёры тэатра Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка