wd wp Пошук:

Вітольд Пілецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пілецкі. Віто́льд Піле́цкі (польск.: Witold Pilecki; 13 мая 1901, Алонец, Карэлія, Расійская імперыя — 25 мая 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Серафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай.

Дзеля таго, каб атрымаць звесткі пра злачынствы нацыстаў, пагадзіўся на ўвязненне ў канцлагеры Асвенцім. Падчас перабывання ў канцлагеры арганізаваў рух супраціву, а ў 1943 годзе ўцёк. Аўтар першага выведніцкага данясення па Асвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнанні здолеў пераканаць саюзнікаў пра факты Халакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстанні.

Пасля вайны застаўся верным ураду ў Лондане і ў 1948 годзе быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бяспекі па абвінавачанні ў працы на «замежны імперыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская разведка МІ6[6].

Да 1989 года звесткі пра яго лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[6][7].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119452006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119452006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Witold Pilecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119452006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. 1 2 Tchorek, Kamil. Double life of Witold Pilecki, the Auschwitz volunteer who uncovered Holocaust secrets // The Times : газета. — London: 12 сакавіка 2009.
  7. Piekarski, Konstanty R. Escaping Hell: The Story of a Polish Underground Officer in Auschwitz and Buchenwald. — Dundurn Press Ltd., 1990. — С. 249. — ISBN 1-55002-071-4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аланецкай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Выжылі ў канцлагеры Асвенцім
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліі
Катэгорыя·Расстраляныя ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Армія Краёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Удзельнікі Варшаўскага паўстання