wd wp Пошук:

Вітаўт Буткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буткевіч. Вітаўт Буткевіч (21 сакавіка 1902, Навасады, Мінскі павет — 11 кастрычніка 1975, Надажын, Польшча) — польскі вайсковы дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся на Міншчыне ў сям’і Адольфа і Марыі з Кастравіцкіх. У 1920 сям’я пераехала ў Сувалшчыну Лідскага павета.

У міжваенны перыяд працаваў на польскай мытні на ўсходняй мяжы і ў Гдыні, адкуль у кастрычніку 1939 года яго выселілі немцы. Жыў у Варшаве, быў членам Беларускага камітэта, увесну 1941 уступіў у СУБ-АК. У жніўні 1941 разам з Самуэлем Кастравіцкім выязджаў у Баранавічы і Вільню. У канцы лістапада прыбыў у Мінск з мэтай арганізаваць на месцы выведную ячэйку СУБ. Пасля сустрэчы з Вацлавам Іваноўскім, які быў прызначаны на пасаду бургамістра Мінска, атрымаў пасаду ў гарадской управе. У далейшым трымаў з выведкай СУБ-АК канал сувязі. Да чэрвеня 1944 года знаходзіўся ў Мінску, пазней вярнуўся ў Варшаву. Пасля Варшаўскага паўстання трапіў у канцлагер у Нямеччыне, адкуль у 1945 вярнуўся ў Польшчу.

У сакавіку 1953 арыштаваны ў Эльблонгу і перададзены савецкім уладам у Мінску. Дзякуючы хадайніцтву дачкі Барбары перад Баляславам Берутам, супрацоўнікам Буткевіча ў Мінскай гарадской управе, неўзабаве выйшаў на волю і ў студзені 1954 года вярнуўся ў Польшчу. Да 1970 года працаваў у гарадскім праўленні ў Торуні.

Памёр у Надажыне пад Варшавай.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка