wd wp Пошук:

Віталь Фядосавіч Мядзведзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мядзведзеў. Вiта́ль Фядо́савiч Мядзве́дзеў (нар. 26 верасня 1928, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская акруга, БССР — 17 чэрвеня 2020) — савецкі і беларускі эканамiст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), геаграфічны факультэт (1952). З 1955 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экaномікі АН БССР. З 1961 года — начальнік аддзела Дзяржплана БССР, з 1967 года — дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, з 1973 года — дырэктар БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 года — старшы саветнік інстытута «БелІнфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1963—2006[2] гадах старшы эканамічны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Навуковая дзейнасць

Працы прысвечаны метадалогіі даследавання, мадэлявання і прагназавання развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэння канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця Беларусі, пабудовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навукі, тэхнікі, вытворчасці. Прапанаваў сістэму метадаў і мадэляў распрацоўкі прагнозаў, схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, распрацаваў сукупнасць навуковых абгрунтаванняў фарміравання і развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву.

Бібліяграфія

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.

Асноўныя працы:

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978), залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2018), медалямі.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Пмяти учёного: Медведев Виталий Федосович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»