wd wp Пошук:

Віталь Сцяпанавіч Антанюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антанюк.

Віталь Сцяпанавіч Антанюк (10 кастрычніка 1939, горад Крамянчуг, УССР — 6 мая 2002) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, першы і адзіны прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1992), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1989).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962), аспірантуру Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1968). Працаваў заатэхнікам (1962), дырэктарам (1963—1966) дзяржаўнага жывёлагадоўчага комплексу ў Нясвіжы, у аддзеле сельскай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама (1966—1969). Інструктар ЦК КП Беларусі (1969—1974). Загадчых аддзелам гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл, дырэктар Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1974—1987). Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Племэліта» (1984—1987). Начальнік Упраўлення навукі і адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1987—2002), адначасова прафесар кафедры тэхналогіі і механізацыі жывёлагадоўлі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта (1987—2002). У 1991 старшыня Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, у 1992—2002 — прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Навуковы і практычны ўклад

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням селекцыі і вырошчвання сельскагаспадарчых жывёл, арганізацыі паўнавартаснага кармлення сельскагаспадарчых жывёл. жывёл, тэхналогіі ўзнаўлення жывёлагадоўлі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971), медалямі.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмэнчуку
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты УАСГНІЛ
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Акадэмія аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка