wd wp Пошук:

Віталь Васілевіч Казанцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казанцаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.

Клубная кар’ера

Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».

У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3]. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.

У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4]. У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5].

У студзені 2022 года стаў памочнікам Молаша ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].

Дасягненні

Зноскі

  1. “Торпедо-БелАЗ” расстался с Ивашко и продлил контракт с Казанцевым
  2. Виталий Казанцев покинул “Торпедо-БелАЗ”
  3. “Смолевичи-СТИ” стали фарм-клубом БАТЭ
  4. Виталий Казанцев: при участии Михаила Загорцева в руководстве клуба появились непрофессионалы
  5. Молош уволен
  6. В тренерском штабе вышедшего из отпуска «Торпедо-БелАза» есть женщина Архівавана 10 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Валгаград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці