wd wp Пошук:

Віталь Антонавіч Таўкачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таўкачоў. Віталь Антонавіч Таўкачоў (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізік. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1990).

Біяграфічныя звесткі

Закончыў БДУ (1957). З 1957 г. у Інстытуце фізікі, з 1984 загадчык лабараторыі. У 1992—2007 загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 намеснік дырэктара Навукова-тэхнічнага цэнтра Дзяржзнака, з 2002 намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Дынаміка вярчальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавай фазе».

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў тэорыю статыстычнага фарміравання фотафізічных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперыментальнага вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпрамянення і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха ў мнагаатамных малекул.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»