У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вісконсін (значэнні). Вісконсін (англ.: Wisconsin) — штат ЗША, знаходзіцца на поўначы цэнтральнай часткі краіны. Сталіца штата — горад Мадысан, найбуйнейшы горад — Мілуокі. Штат мяжуе з Мінесотай на захадзе, Аявай на паўднёвым захадзе, Ілінойсам на поўдні, возерам Мічыган на ўсходзе, штатам Мічыган на паўночным усходзе і возерам Верхнім на поўначы. Вісконсін займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы і 20-е месца па колькасці насельніцтва. Тэрыторыя штата падзелена на 72 акругі.
Рэкі: Місісіпі з Блэк-Рывер і Чыпева. Іншыя рэкі: Елаў-Рывер (Вісконсін, графства Бэран), Елаў-Рывер (Вісконсін, графства Вошбарн), Елаў-Рывер (Вісконсін, графства Кларк), Елаў-Рывер (Вісконсін, графства Тэйлар).