У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вірджынія (значэнні). Вірджынія, Віргінія[2] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.
Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).
На ўсходзе прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На захадзе невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант. Клімат умераны, цёплы і вільготны. Тэмпература зімой апускаецца да −9 °C, летам дасягае +38 °C. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы.
Судовая сiстэма Вiрджынii падзяляецца на чатыры асноўныя ўзроўнi: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды i раённыя суды. Вярхоўны суд, якi складаецца з галоўнага суддзi i 6 суддзяў, з’яўляецца судом апошняй iнстанцыi ў штаце. У яго асноўныя абавязкi ўваходзiць перагляд рашэнняў, вынесеных судамi нiжэйшай iнстанцыi, у тым лiку крымiнальныя i грамадзянскiя справы.[3]
У 2018 годзе ў Вiрджынii на кожныя 100 000 чалавек прыходзiлася 200 гвалтоўных злачынстваў, у параўнаннi з 380,6 на 100 000 па краiне. Усяго ў 2018 г. забойстваў: 391 (17 месца).[4]