wd wp Пошук:

Віліян Боржыс да Сілва

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ві́ліян Бо́ржыс да Сі́лва[3] (парт.: Willian Borges da Silva нар. 9 жніўня 1988, Рыбейран-Пірыс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Фулхэм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у бразільскім клубе «Карынтыянс», адкуль у жніўні 2007 года перайшоў ва ўкраінскі клуб «Шахцёр» за 14 млн еўра. Дэбютаваў за новы клуб 15 верасня 2007 года ў матчы супраць «Чарнаморца», дзе данецкі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1. 31 студзеня 2013 года Віліян перайшоў у «Анжы» падчас зімовага трансфернага вакна. За іграка сярэдняй лініі махачкалінцы выклалі 35 млн еўра[4]. Аднак ужо ўлетку ў сувязі з новай палітыкай стратэгіі развіцця і фінансавання клуба бразільскі ігрок перайшоў у лонданскі «Чэлсі» за 32 млн фунтаў.

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Чэлсі» і неўзабаве стаў іграком «Арсенала»[5]. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам» і вярнуўся ў «Карынтыянс»[6].

У жніўні 2022 года пакінуў «Карынтыянс», а ў верасні вярнуўся ў Англію, папоўніўшы склад «Фулхэма»[7].

Міжнародная кар’ера

10 лістапада 2011 года Віліян дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона.

Дасягненні

«Шахцёр»:

«Чэлсі»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Willian // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. WILLIAN borges da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Anzhi signs Willian from Shakhtar. Fox Sports.
  5. «Арсенал» объявил о переходе Виллиана. by.tribuna.com.
  6. Футбол. Хавбек Виллиан расторг контракт с “Арсеналом” и продолжит карьеру в “Коринтиансе”. pressball.by.
  7. Виллиан вернулся в английскую премьер-лигу. football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фулхэм
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы