wd wp Пошук:

Вільгельм Кемпф

Вільгельм Кемпф (ням.: Wilhelm Kempff; 25 лістапада 1895, Ютэрбог23 мая 1991, Пазітана) — сусветна вядомы нямецкі піяніст і кампазітар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў наваколлях Берлін а ў сям’і дырэктара каралеўскай музыкі, арганіста царквы Св. Мікалая. Яго дзядуля таксама быў арганістам, а брат Георг стаў дырэктарам духоўнай музыкі ў Эрлангенскім універсітэце.

Усё жыццё канцэртаваў у розных частках свету. Так, з 1936 па 1979 гады ён 10 раз наведаў Японію, за што невялікі японскі востраў назвалі Кемпу-Сан у яго гонар. Свой апошні канцэрт ён даў у Парыжы ў 1981 годзе.

Меў пецярых дзяцей.

Памёр у Пазітана, Італія ва ўзросце 95 гадоў.

Творчасць

Вільгельм Кемпф рупліва запісваўся на працягу шасцідзесяці гадоў. Да гэтага часу не страцілі сваё значэнне яго пласцінкі, дзе гучыць музыка Бетховена, Шумана, Брамса, Шуберта, Моцарта, Баха, Ліста, Шапена. Вільгельм Кемпф упершыню ажыццявіў поўны запіс санат Франца Шуберта, і тым самым спрыяў іх папулярнасці. Санаты Бетховена ён апошні раз перапісаў у 1964—1965 гадах у сувязі з укараненнем тэхнікі стэрэа. Падобнае ж адбылося і з яго запісамі канцэртаў Бетховена: дзеля стэрэа-эфекту ён перазапісаў іх з Фердынандам Ляйтнерам.

Камерная музыка прадстаўлена ў рэпертуары Кемпфа сумесна з Егудзі Мянухіным, П’ерам Фар’е, Вольфгангам Шнайдэрханам, Паўлем Грумерам і інш. Для сваіх калегаў Кемпф быў узорам пачуцця рытму.

Значэнне

РРаспавядаюць, што калі Кемпф быў у Фінляндыі, кампазітар Ян Сібеліус папрасіў яго сыграць Hammerklavier з 29-ай санаты Бетховена. Калі ж Кемпф скончыў, Сібеліус звярнуўся да яго з словамі: «Не, Вы гралі гэта не як піяніст, Вы гралі… як чалавек».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1993 - 1994. — P. 126. — ISBN 978-84-239-4500-9
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Салерна
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Пазітане
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ютэрбогу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Піяністы Германіі
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных