wd wp Пошук:

Вільгельм Бадэнскі

Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (ням.: Prinz Ludwig Wilhelm August von Baden; 18 снежня 1829, Карлсруэ — 27 красавіка 1897, Карлсруэ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.

Біяграфія

Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.

У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.

Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.

Ваенная кар’ера

На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.

Сям’я

Быў жанаты на ўнучцы імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцы герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей:

Узнагароды

Галерэя выяў

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117617628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. 1 2 3 4 5 Poten B. v. Baden, Ludwig Wilhelm August, Prinz von // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 41–42.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117617628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карлсруэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Цэрынгенскага льва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі ў Карлсруэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Карлсруэ
Катэгорыя·Дэпутаты рэйхстага, Германская імперыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Масоны Германіі
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа