wd wp Пошук:

Вільгельміна Зындрам-Касцялкоўская

Вільгельмíна Зындрам-Касцялкóўская (польск. Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska, нар. 1844, Гродна, Расійская імперыя27 красавіка 1926, Гродна) — польская пісьменніца-пазітывістка, эсэістка, літаратуразнаўца і перакладніца.

Біяграфія

Вільгельміна Зындрам-Касцялкоўская была дачкой Бенедыкта Зындрам-Касцялкоўскага (1807—1851) і Эміліі з Чахоўскіх. Дзяцінства прайшло ў Друскеніках. Пасля заканчэння школы ў Вільні пераехала ў Гродне. У той час яна таксама ездзіла ў Варшаву і за мяжу (у тым ліку ў Італію)[4].

Яна напісала і апублікавала свой літаратурны дэбют — аповесць «Залатая графіня» — разам з Элізай Ажэшкай, якая заахвочвала яе працягваць працу і была для яе літаратурнай узорам. Аднак у наступныя гады паміж імі ўзнік канфлікт, звязаны з уключэннем «Залатой графіні» ў выданне твораў Ажэшкі[5].

Яна таксама сябравала з Леапольдам Меетам, польскім адвакатам, літаратарам і філантропам.

Памерла ў Горадні 27 красавіка 1926 г. ва ўзросце 82 гадоў і была пахавана на каталіцкіх фарных могілках. Магіла пісьменніцы захавалася[6].

Творчасць

Акрамя кароткіх апавяданняў, яна пісала эсэ, у якіх прадстаўляла профілі англійскіх, амерыканскіх, італьянскіх і іспанскіх пісьменнікаў[5].

Таксама займалася перакладамі замежнай літаратуры: пераклад рамана «Дэвід Каперфілд» Чарльза Дзікенса перавыдаецца ў яе перакладзе да сённяшняга дня[5].

Напісала шмат артыкулаў па польскай і замежнай літаратуры, між іншым пра творчасць Уладзіслава Сыракомлі, Цыпрыяна Каміля Норвіда, Ігната Ходзькі, Марыі Канапніцкай, Аляксандра Свентахоўскага[6].

Яна выдала свае літаратурныя творы даволі позна: пачынаючы з 80-х гадоў XIX ст. Друкавала іх у часопісах «Ateneum» і «Bluszcz». Таксама выдала асобныя зборнікі: аповесці «W półcieniu» (1885), «Jedna z wielu» (1903), «Obrazki» (1904), «Bajki archaiczne i nowele» (1906)[5].

Творы

Уласныя творы
Пераклады

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska // NUKAT — 2002.
  3. Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska // MAK
  4. Mieczysław Jackiewicz, Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska, Magazyn Polski, NR 10 (141) Październik 2017, s. 28.
  5. 1 2 3 4 Dawni pisarze polscy od początków piśmiennictwa do Młodej Polski. Przewodnik biograficzny i bibliograficzny. T. Tom drugi I-Me. Warszawa: Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, 2001, s. 221.
  6. 1 2 Mieczysław Jackiewicz, Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska, Magazyn Polski, NR 10 (141) Październik 2017, s. 29.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя на Фарных могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Пазітывізм
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе