wd wp Пошук:

Віктар Якаўлевіч Галаўчынер

Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР(руск.) бел. (1959)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва(руск.) бел. ў Маскве[1]. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР[1].

З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].

З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю[1].

Творчасць

Як драматург і крытык

У 1925 г. апублікаваў першы твор — п’есу «Гаўрош» па матывах рамана(руск.) бел. В. Гюго. Аўтар п’ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.

Як рэжысёр

Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага(руск.) бел. (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс(англ.) бел.» Б. Джонсана(руск.) бел. (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка(англ.) бел.» А. Гальдфадэна(руск.) бел. (1941), «Пігмаліон(руск.) бел.» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе(ісп.) бел.» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла(руск.) бел.» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР