wd wp Пошук:

Віктар Францавіч Кучынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кучынскі. Віктар Францавіч Кучынскі (нар. 2 ліпеня 1958, в. Заброддзе, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, палітработнік з сярэдняй ваенна-палітычнай адукацыяй; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Падпалкоўнік.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам у Кобрыне. Служыў у радах Узброеных Сіл на афіцэрскіх пасадах.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання (1990—1995), дзе з’яўляўся сакратаром Камісіі па справах моладзі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў актывістам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі і адной з яго давераных асоб. Вядомы сваёй паказной адданасцю і фразай: «Я гатовы з гранатамётам у руках абараняць прэзідэнта», за што атрымаў мянушку «гранатамётчык»[1]. Пасля перамогі Лукашэнкі працаваў у 19941997 гадах памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях, у 19972001 гадах — дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 13-га склікання (1995—1996). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I (1996—2000) і II скліканняў (2000—2004), з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

На парламенцкіх выбарах 2008 года ў Кобрынскай акрузе, дзе дагэтуль нязменна перамагаў, прайграў старшыні мясцовага райвыканкама Аляксандру Зазулю[2].

З 2008 па 2014 гады займаўся бізнесам. У 2014 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара гасцініцы «Мінск»[2].

Узнагароды

Сям’я

Жонка — Ія Вітальеўна Малкіна, намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019)[3]. Мае сына.

Погляды

4 красавіка 2005 года падчас абмеркавання праекта дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па прадухіленні гандлю людзьмі», дэпутат Кучынскі прапанаваў унесці папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжвалі б адказнасць за аднаполыя стасункі, заявіўшы, што[4]:

" Мая пазіцыя як дэпутата такая: усіх гэтых «блакітных» і іншых трэба па поўнай праграме валіць. "

Зноскі

  1. Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6
  2. 1 2 3 10 прызнаньняў Віктара Кучынскага, які абяцаў бараніць Лукашэнку з гранатамётам
  3. Кіраўніцай Мінпрыроды можа стаць жонка «гранатамётчыка» Кучынскага
  4. Депутат Кучинский предложил сажать гомосексуалистов(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Курганскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання