wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Русак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русак. Віктар Уладзіміравіч Русак (4 мая 1955, Мінск, БССР) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Палкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 мая 1955 года ў г. Мінску.

Скончыў факультэт радыёфізікі і фізічнай электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Вышэйшыя курсы КДБ СССР у г. Мінску і г. Ташкенце.

Праходзіў службу ў аператыўных падраздзяленнях Цэнтральнага апарату КДБ БССР на пасадах начальніка Асіповіцкага раённага аддзялення, Бабруйскага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, начальніка аддзела, намесніка начальніка, начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь.

У 1998 годзе працаваў начальнiкам 1-га аддзела ўпраўлення эканамiчнай бяспекi, па барацьбе з карупцыяй i арганiзаванай злачыннасцю Камiтэта дзяржаўнай бяспекi[1].

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Санкцыі ЕС

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[2]. Рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года Русак як начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ быў прызначаны адказным за пераслед КДБ грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[3].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 года № 70 «Аб узнагароджаннi групы ваеннаслужачых i асоб начальнiцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  3. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС