wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельцюкоў. Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў (нар. 3 студзеня 1962, с. Ізабільнэ(укр.) бел., Алушцінскі раён, Крымская воблсць, УССР) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Ірыны Бельцюковай.

Біяграфія

Скончыў у 1985 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Б. Арлоў , А. М. Лікін, А. Вянгераў). Працаваў у 19851987 гадах у Гомельскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект»; у 19871991 гадах ў Жлобінскай АКМ інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 19911993 гадах КП «Інстытут Гомельсельбудпраект»; у 19932001 гадах ААТ «Інстытут Гомельпраект»; з 2001 года ў ТККП «Інстытут Гомельграмадзянпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

Асноўныя творчыя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 20 (1989), № 3 (1990), № 18 у г. Жлобіне (1991); квартал сядзібнай забудовы ў раёне вул. Паўночнай у г. Калінкавічы (1994, у сааўтарстве); жылы квартал у п. Навагорск Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці (1997, у сааўтарстве); жылы квартал «Рамонок» — карэктоўка праекта забудовы мікрараёна № 18 у г. Жлобіне (2000, у сааўтарстве).

Узнагароды

Узнагароджаны Дыпломам I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года «Брэст-99» у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск Хімкінскага р-на Маскоўскай вобл.». Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2020, у складзе аўтарскага калектыва) — за стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай в. Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці[1].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 498 «Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Жлобіна
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крыме
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага архітэктурна-мастацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Калінкавічаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі