wd wp Пошук:

Віктар Сямёнавіч Буракоў

Віктар Сямёнавіч Буракоў (25 сакавіка 1931, Забалоцце, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1 сакавіка 2020) — беларускі фізік. Акадэмік АН Беларускай ССР (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Забалоцце (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). У 1950 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1969 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, у 1977 годзе ўзначаліў лабараторыю. У 1983 годзе перайшоў на працу ў Доследна-вытворчае прадпрыемства па вырабе унікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, стаўшы яго дырэктарам (да 1987). З 1987 года — зноў у Інстытуце фізікі, загадвае лабараторыяй. У 1989—1992 з’яўляўся членам Прэзідыума АН Беларусі, у 1992—1997 займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, у 1997—2002 быў дарадцам Прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі. Прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі: у 1992—1993 быў яго дырэктарам-арганізатарам, з 1992 года з’яўляўся загадчыкам Лабараторыяй лазернай дыягностыкі плазмы. У 1990—1992 працаваў галоўным рэдактарам «Часопіса прыкладной спектраскапіі», у 1992—1997 займаў аналагічную пасаду ў часопісе «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных наук»[1]. Сярод вучняў Буракова — 16 кандыдатаў навук і 3 доктара.

Памёр 1 сакавіка 2020 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы Буракова ставяцца да вобласці спектраскапіі, квантавай электронікі, фізікі плазмы. Ён унёс уклад у распрацоўку і ўкараненне на прадпрыемствах метаду эмісійнага спектральнага аналізу. Распрацаваў метады лазернай дыягностыкі плазмы, вывучыў заканамернасці ўзаемадзеяння выпраменьвання з плазмай і нелінейна-аптычныя з’явы ў ёй, развіў спосабы кіравання характарыстыкамі лазернага выпраменьвання (у прыватнасці, частаты) з дапамогай плазмы[1].

Буракоў кіраваў стварэннем першага ў Беларусі эксімернага лазера, даследаваў яго параметры і спосабы іх кантролю, стварыў на яго аснове лідарных сістэм для маніторынгу стану атмасферы. Пад яго кіраўніцтвам былі разгледжаны аналітычныя магчымасці селектыўнай лазернай спектраскапіі, створаны высокаадчувальны аўтаматызаваны ўнутры рэзанатарны спектрометр.

Сумесна з расійскімі навукоўцамі Буракоў удзельнічаў у стварэнні спецыялізаваных дыягнастычных комплексаў для лазерна-флуарэсццэнтнага назірання за станам плазмы ва ўстаноўках Такамак(руск.) бел.. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню фізіка-хімічных працэсаў у плазме (у тым ліку апраменьванай лазерным святлом), што адкрывае перспектывы для стварэння новых матэрыялаў на аснове сінтэзу кластараў і нанаразмерных часціц. Важнае практычнае значэнне мае распрацоўка экспрэс-метаду лазернага аналізу складу вырабаў з металу, археалагічных знаходак, твораў мастацтва, не патрабуе эталоннага ўзору.

Асноўныя публікацыі

V.S. Burakov, A.A. Yankovskii. Practical Handbook on Spectral Analysis. — Elsevier, 1963; MacMillan Co, 1964.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бураков Виктор Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. Развітанне з акадэмікам В. С. Бураковым адбудзецца ў будынку Прэзідыўма НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы