wd wp Пошук:

Віктар Рудчык

Віктар Рудчык (8 сакавіка 1934, Вулька Нурэцкая — 6 студзеня 1989, Беласток) — журналіст газеты «Ніва».

Біяграфія

Віктар Рудчык нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Вульцы Нурэцкай на Беласточчыне.

Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе закончыў аддзяленне польскай філалогіі.

У 1960 годзе прыйшоў у «Ніву», адначасова супрацоўнічаў з іншымі выданнямі. Быў вядучым беларускіх радыёперадач на беластоцкім радыё. Займаўся літаратурнай творчасцю. Спадчыну Рудчыка складаюць некалькі дзясяткаў апавяданняў і неапублікаваныя дагэтуль аповесці[1]. Аўтар цыкла матэрыялаў «Партызанскімі сцежкамі», гістарычных нарысаў «Буг у агні», фельетонаў «Гутаркі дзядзькі Максіма» ды з вясковага жыцця.

Быў членам Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства, сакратаром пярвічнай арганізацыі Польскай аб’яднанай працоўнай партыі пры БГКТ і «Ніве».

За шматгадовую журналісцкую дзейнасць быў узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжамі заслугі, срэбнай адзнакай «Заслужаны для Беласточчыны».

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Зноскі

  1. Віктар Рудчык. Ілюстратар беларускага жыцця

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластока
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Ніва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага грамадска-культурнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі