wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Дуброўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дуброўскі. Віктар Паўлавіч Дуброўскі (руск.: Виктор Павлович Дубровский; 19271994) — беларускі і расійскі дырыжор, заснавальнік і першы кіраўнік Смаленскага рускага народнага аркестра. Заслужаны артыст БССР (1959)[2], Народны артыст РСФСР (1969). Член КПСС з 1970 года[2].

Біяграфія

Віктар Дуброўскі нарадзіўся 10 снежня 1927 года ў Варонежы. У 1944 годзе ён скончыў Цэнтральную музычную школу-дзесяцігодку ў Маскве з адзнакай. У 1949 годзе скончыў з адзнакай аркестравы факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас скрыпкі прафесара Льва Цэйтліна). У 1953 годзе з адзнакай паўторна скончыў яе, на гэты раз дырыжорскі факультэт (клас сімфанічнічнага дырыжыравання Леа Гінсбурга). Быўшы яшчэ студэнтам 4 курсу, па конкурсе Дуброўскі быў прыняты дырыжорам-асістэнтам у Дзяржаўны сімфанічны аркестр СССР.

У 1956—1962 і 1991—1994 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь[3]. Менавіта пад яго кіраўніцтвам аркестр упершыню выконваў многія творы беларускіх кампазітараў[4].

Магіла Дуброўскага на Брацкіх могілках Смаленска.

З 1962 года на працягу 15 гадоў Дуброўскі быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага аркестра імя Осіпава ў Маскве. Пад яго кіраўніцтвам аркестр здзяйсняў вялікія гастрольныя паездкі, у тым ліку ў ЗША, Канаду, Вялікабрытанію, Германію, Японію, Францыю, Аўстралію. Больш за 10 гадоў Дуброўскі таксама займаўся выкладчыцкай працай па класах дырыжавання ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры[4].

У 1988 годзе Дуброўскі ўпершыню ў Смаленскай вобласці стварыў прафесійны рускі народны аркестр, стаў яго першым мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам. Узначалены ім аркестр стаў адным з лепшых у СССР[4][4].

Значную ўвагу Дуброўскі аддаваў папулярызацыі сучаснай савецкай і замежнай музыкі. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускіх кампазітараў, у т.л. 5-й сімфоніі М. Аладава, сімфанічных паэм «Нарач» У. Алоўнікава, «Сказ пра Палессе» У. Будніка, вакальна-сімфанічнічныя паэмы «Вечна жывыя» і «Святочнай уверцюры» Г. Вагнера, фантазіі на тэмы беларускіх народных песень В. Залатарова, 2-га канцэрта для скрыпкі з аркестрам П. Падкавырава, 8-й сімфанічнай Д. Смольскага і інш[3].

Дуброўскі зрабіў вялікую колькасць запісаў сімфанічнай і народнай музыкі, якія трансляваліся на Усесаюзным радыё і Цэнтральным тэлебачанні. Шмат супрацоўнічаў з выдатнымі савецкімі музыкантамі Святаславам Рыхтэрам, Эмілем Гілельсам, Мсціславам Растраповічам, Даніілам Шафранам, Давідам Ойстрахам, Леанідам Коганам. Фірмай «Мелодыя» шмат разоў выпускаліся пласцінкі з яго запісамі сумесна з гэтымі музыкантамі[4].

Усяго за 45 гадоў сваёй актыўнай канцэртнай дзейнасці Дуброўскі са сваімі аркестрамі пабываў на гастролях больш як 50 краінах свету, даў каля 2500 канцэртаў[4].

Памёр 17 кастрычніка 1994 года[4]. Пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.

Узнагароды

Народны артыст РСФСР, заслужаны артыст Беларускай ССР. У 1968 годзе ў Гамбургу ўзнагароджаны «Залатым дыскам» за ўнёсак у развіццё сімфанічнай і народнай музыкі. Імя Дуброўскага ў 1995 годзе было прысвоена створанаму ім аркестру[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  2. 1 2 Музыкальная энциклопедия / Гл. ред. Ю.В. Келдыш. — «Советская энциклопедия», 1982. — С. 753. — 1008 с.
  3. 1 2 Дуброўскі Віктар Паўлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Марина Леонова. Дубровский Виктор Павлович(руск.)  (недаступная спасылка). http://nasledie.smolensk.ru/.+Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 8 жніўня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Пахаваныя на Брацкіх могілках (Смаленск)
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Дырыжоры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску