wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі

Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі (30 красавіка 1932, в. Асташкавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 26 кастрычніка 2000) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1977), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1979)[1].

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў БДУ у 1956 г[1]. З 1959 г. выкладаў у Інстытуце фізікі АН БССР (з 1961 — загадчык лабараторыі оптыкі паўправаднікоў). Званне доктара фізіка-матэматычных навук прысвоена ў 1973 г. З 1975 года намеснік старшыні Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці пры Прэзідыуме АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута фізікі[1]. Працы ў галінах люмінісцэнцыі, квантавай электронікі, лазернай спектраскапіі. Распрацаваў тэорыю нелінейнага паглынання выпрамлення светавых патокаў вялікай інтэнсіўнасці атамамі, малекуламі і паўправадніковымі крышталямі.

За актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі і граматамі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Грыбкоўскага прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў, тэорыі люмінесцэнцыі, фізіцы паўправаднікоў[1]. Ім была распрацавана тэорыя паглынання святла і люмінесцэнцыі пры інтэнсіўным ўзбуджэнні і выяўленыя асноўныя заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках; атрыманы агульныя формулы для шэрагу характарыстык (парога, магутнасці, каэфіцыента карыснага дзеяння, частаты, аптымальнага рэжыму генерацыі) паўправадніковых лазераў; унесены значны ўклад у фізіку стрымерных разрадаў у паўправадніках. За дзейнасць па распрацоўцы метадаў разліку энергетычных і часовых характарыстык цвёрдацельных аптычных квантавых генератараў Грыбкоўскі (сумесна з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і А. М. Самсонам) былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску