wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Віктар Міхайлавіч Раманаў (руск.: Виктор Михайлович Романов; нар. 25 кастрычніка 1961) — расійскі ваенны штурман-выпрабавальнік, палкоўнік, Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі, Штурман-выпрабавальнік 1 класа, Ваенны штурман 1 класа, Герой Расійскай Федэрацыі[1].

Біяграфія

У 1978 паступіў, а ў 1982 годзе скончыў Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, з адзнакай. Праходзіў службу на штурманскіх пасадах у ВПС ад штурмана экіпажа да штурмана палка[2].

Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе ў 19992009 гадах, у 2008 годзе — у аперацыі па прымусе Грузіі да міру, а з 2015 года ўдзельнічаў у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі[2].

Мае класную кваліфікацыю штурман-выпрабавальнік 1 класа (1999 год), ваенны штурман 1 класа (1985 год). У 2006 годзе Указам Прэзідэнта РФ прысвоена званне «Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі». Воінскае званне «палкоўнік» прысвоена датэрмінова 1 чэрвеня 1994 года[2].

Узнагароды

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 17 сакавіка 2016 года Раманаў Віктар Міхайлавіч за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, ганараваны званнем Героя Расійскай Федэрацыі[1][2].

Таксама ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені «з мячамі», двума ордэнамі «Мужнасці», «За ваенныя заслугі»[2].

Зноскі

  1. 1 2 Президент РФ Награждённые государственными наградами Российской Федерации(руск.) . Администрация Президента РФ (17.03.2016 г.). Праверана 4 чэрвеня 2016.
  2. 1 2 3 4 5 Романов Виктор Михайлович(руск.)  (недаступная спасылка). ЧВВАУШ (20 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенцкім вілаеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Авіяцыйныя штурманы Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці