wd wp Пошук:

Віктар Генеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віктар Віктараў Генеў (балг.: Виктор Викторов Генев; нар. 27 кастрычніка 1988, Сафія, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца плоўдзіўскага «Боцева».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Леўскі», кар’еру пачаў у арэндзе ў клубе другога дывізіёна «Мантана». Вярнуўшыся з арэнды, 19 сакавіка 2008 дэбютаваў у складзе «Леўскі» ў матчы супраць плоўдзіўскага «Лакаматыва» (0:1). У 2009 годзе разам з «Леўскі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Балгарыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў.

У чэрвені 2010 года перайшоў у іншы сафійскі клуб, «Славію», з якой дайшоў да фінала Кубка Балгарыі. Улетку 2011 года на правах арэнды перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пазней гуляў ва Украіне за «Александрыю». Улетку 2012 года вярнуўся ў «Славію», гуляў там яшчэ паўтары гады.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Спартак» (Семей), які выйшаў у Прэм’ер-лігу. Адгуляўшы сезон у Казахстане, у лютым 2015 года папоўніў склад шатландскага «Сент-Мірэна», але той па выніках сезона 2014/15 страціў месца ў Прэм’ершыпе, пасля чаго Генеў пакінуў клуб. У верасні 2015 года далучыўся да румынскага «Петралула».

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Аднак, у пачатку сезона выбыў з-за траўмы, а пасля аднаўлення не здолеў праявіць сябе ў асноўным складзе, у выніку згуляў толькі ў двух матчах чэмпіянату. 12 ліпеня 2016 года кантракт «Дынама» з абаронцам быў разарваны[4].

У верасні 2016 года стаў іграком «Леўскі»[5]. У лютым 2017 года перабраўся ў «Боцеў». Дапамог «Боцеву» выйграць Кубак Балгарыі, калі каманда з Плоўдзіва ў фінале 24 мая 2017 года перамагла «Лудагорац» з лкам 2:1. У жніўні 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод». У лістападзе 2018 года вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком «Чэрна Мора».

У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Бярое» са Стара-Загоры, дзе часцей выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Боцеў», дзе замацаваўся ў складзе.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Viktor Genev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Viktor Genev // FBref.com
  3. Болгарский защитник Виктор Генев стал игроком минского «Динамо»
  4. Минское «Динамо» объявило о расторжении контрактов c Адамовичем и Геневым
  5. Бывший защитник минского «Динамо» Генев перешел в «Левски»
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Мантана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Семей
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэрна Мора Варна
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Мірэн
Катэгорыя·Футбалісты Балгарыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашдод
Катэгорыя·Ігракі ФК Бярое
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Сафія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Боцеў Плоўдзіў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Леўскі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Петралул
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта