wd wp Пошук:

Віктар Генадзевіч Хрэнін

Віктар Генадзевіч Хрэнін (нар. 1 жніўня 1971, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Міністр абароны Беларусі (з 2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям’і вайскоўца. Бацька — Генадзь Іванавіч Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1992 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М. В. Фрунзэ ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення — начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага танкавага батальёна, камандзір асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

З 2008 па 2010 год — камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Фолюш, Гродна), з 2010 па 2014 год — камандзір 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Слонім).

У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасадзе намесніка камандуючага, а затым у 2014—2015 гадах — начальніка штаба — першага намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.

23 чэрвеня 2015 года прызначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2020 года генерал-маёр Віктар Хрэнін прызначаны на пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь[2]. 30 кастрычніка 2020 года быў павышаны ў званні да генерал-лейтэнанта[1].

Сям’я

Жонка — Наталля, урач. Дачка — Марына, юрыст, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Санкцыі ЕС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[3][4]. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[5], Канада[6], Швейцарыя [7][8]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].

Зноскі

  1. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 396 «О присвоении воинского звания»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (30 кастрычніка 2020).
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.01.2020.
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  4. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  5. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  6. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (нявызн.). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  7. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  10. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Міністры абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі