wd wp Пошук:

Віктар Вальдэс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ві́ктар Вальдэ́с і Арыба́с (ісп.: Víctor Valdés i Arribas, нар. 14 студзеня 1982, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Больш за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барселону».

Клубная кар’ера

Пачатак кар’еры

Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барселону» 1 ліпеня 1992 года з клуба «Пенья Сінка Копас». Але ўжо ў верасні з’ехаў з сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клуб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клуба Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сезоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

Асноўны склад «Барселоны»

На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Раберта Банана, але ўжо ў канцы сезона пры трэнеры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіперам клуба. У сезоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барселоне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сезоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сезоне 2005/06 дапамог «Барселоне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Іспаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнерам каталонцаў Франкам Райкардам пасля гульні. У гэтым сезоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 мая 2007 года Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сезон без заменаў і не прапусціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барселона» не здолела перамагчы ў чэмпіянаце Іспаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клуба па сухіх хвілінах на еўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 года ён згуляў 250-ю гульню за «Барселону».

31 мая 2013 года Вальдэс аб’явіў аб тым, што не будзе прадоўжваць кантракт з «Барселонай».

26 сакавіка 2014 года падчас гульні з «Сельтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы звязак і быў зменены. З-за гэта траўмы, Вальдэс прапусціў рэшту сезона і Чэмпіянат свету па футболе 2014. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што французскі клуб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным іграком.

Апошнія гады

У студзені 2015 года пасля поўнай рэабілітацыі іграка Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненне з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці рэзервовага брамніка суайчынніка Давіда дэ Хеа[4]. Аднак, улетку Вальдэс пасварыўся ў галоўным трэнерам Луі ван Галам, з-за чаго не быў уключаны ў заяўку «Манчэстэр Юнайтэд» на новы сезон. Тым не менш, у летняе трансфернае акно ён так і не пакінуў клуб і заставаўся іграком манчэстэрцаў, хоць нават не трэніраваўся з камандай.

У студзені 2016 года было абвешчана аб арэндзе Вальдэса ў бельгійскім «Стандардзе»[5]. У складзе льежскага клуба выйграў Кубак Бельгіі. У красавіку пакінуў «Стандард» па заканчэнні тэрміну арэнды, а 10 чэрвеня «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з Вальдэсам[6].

7 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Мідлсбра», які вярнуўся ў англійскую Прэм’ер-лігу[7]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» зноў выбыў у Чэмпіёншып, і ў маі 2017 года Вальдэс пакінуў каманду[8]. У жніўні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Трэнерская кар’ера

У 2018 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію Pro, працаваў у юнацкіх камандах аматарскага клуба «Мараталас» і «Барселоны». У маі 2020 года ўзначаліў клуб «Орта» з чацвёртага іспанскага дывізіёна[10]. Пакінуў клуб у студзені 2021 года.

Узнагароды

«Барселона»:

«Стандард»:

Іспанія:

Зноскі

  1. Víctor Valdés // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VICTOR VALDEZ arribas // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Víctor Valdés Arribas // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Victor Valdes: Man Utd sign former Barcelona goalkeeper. BBC Sport
  5. «Стандард» объявил об аренде Виктора Вальдеса. by.tribuna.com
  6. «Манчестер Юнайтед» расстался с Вальдесом и Пауэллом. by.tribuna.com
  7. Виктор Вальдес перешел в «Мидлсбро». by.tribuna.com
  8. Вальдес покинул «Мидлсбро». by.tribuna.com
  9. Виктор Вальдес завершил карьеру и откроет шоу, где будет интервьюировать футболистов. by.tribuna.com
  10. Виктор Вальдес возглавил клуб из 4-й лиги Испании. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мідлсбра
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Стандард Льеж
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона C
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аспіталет-дэ-Льябрэгат
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта