wd wp Пошук:

Віктар Бенядзіктавіч Вальтар

Віктар Бенядзіктавіч Вальтар (15 (28) ліпеня 1902, Дзвінск — 4 красавіка 1931, Даўгаўпілс; Псеўданімы: Янка Палын) — беларускі празаік і паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і краўца. У часы 1-й сусветнай вайны разам з сям’ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртанні на радзіму ў 1921 годзе — у Даўгаўпілскай урадавай рускай гімназіі. У жніўні 1922 года скончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастанціна Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпендыянтам чэшскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэшскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, не скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.

У 1926—1931 гадах працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Даўгаўпілсе. З 1930 года быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе. Памёр 4 красавіка 1931 года і быў пахаваны ў Даўгаўпілсе на каталіцкіх могілках.

Творчасць

Дэбютаваў у 1923 годзе нарысам «Аднабочнікі», які пад псеўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 годзе ў пражскай газеце «Студэнцкая думка» апублікаваў абразок «Песня гладыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газеты «Голас беларуса», апублікаваў вершы у калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 годзе газета «Наша доля» апублікавала яго апавяданне «З-за сена», а ў 1932 годзе пад назвай «Леснікова сена» яно выйшла асобнай кнігай ў Рызе.

Напісаны ў 1920-я гады раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 1991—1992 гадах у газеце «Голас Радзімы».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Беларусы ў Латвіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта