wd wp Пошук:

Віктар Андрэевіч Корбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбут.

Віктар Андрэевіч Корбут (нар. 21 верасня 1981, Мінск) — беларускі і польскі журналіст, гісторык і экскурсавод. Член Беларускага саюза журналістаў (з 2007), Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (з 2016), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 2016).

Біяграфія

Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (2003) па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)». У 1998—2001 гадах карэспандэнт газеты «Наша ніва». У 1999—2000 гадах выдаваў газету «Радавая Беларусь». У 2001—2002 гадах карэспандэнт радыё «Рацыя». У 2002—2007, 2010—2016 гадах спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия»[1]. У 2005 годзе сябар рэдкалегіі альманаха Druvis. У 2007—2009 гадах аглядальнік газеты «Туризм и отдых», у 2009—2010 — аглядальнік і рэдактар аддзела культуры «Народнай газеты». З 2018 года журналіст Польскага радыё. Супрацоўнічаў таксама з газетамі «Голас Радзімы», «Литовский курьер», «Народная Воля», The Minsk Times, часопісам «Беларусь». З 2016 года дактарант Варшаўскага ўніверсітэта[2], даследуе працэс фарміравання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў адлюстраванні віленскага беларускамоўнага пісьменства ў 1906—1918 гг.

Творчасць і дзейнасць

Публікуецца з 1998 года. Аўтар матэрыялаў прысвечаных гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, праблемам развіцця турызму, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Перыядычна друкуецца ў часопісах «Студэнцкая думка», «Спадчына», «Дзеяслоў», Arche, публікуецца ў часопісах «Беларуская думка», Białoruskie Zeszyty Historyczne, Przegląd Środkowo-Wschodni.

Даследуе і папулярызуе мінуўшчыну Мінска і Вільнюса. Сярод навуковых зацікаўленняў праблемы этнагенезу беларусаў, гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., беларуска-літоўскія, беларуска-польскія адносіны.

Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013)[3], «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016)[4], «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[5], «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918—2018» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[6], камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015)[7], «Мінск. Минск. Minsk» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько). Cкладае даведнік па месцах Вільнюса, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.

Аўтар экскурсійных маршрутаў «Мінск. Найлепшы від на гэты горад. Дзесяць стагоддзяў за тры гадзіны»[8], «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі»[9], «Беларуская спадчына Варшавы»[10].

Суарганізатар культурнай акцыі «Беларуская культура ў панараме», арганізаванай Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і кафедрай беларусазнаўства Варшаўскага ўніверсітэта (2018).

Укладальнік першай кнігі пісьменніцы Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» (2005).

Прызнанне

Зноскі

  1. Корбут Виктор Архівавана 31 мая 2012. // Авторы и публикации / Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by — Дата доступа 25.04.2015
  2. mgr Viktar Korbut(польск.) . Katedra Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Uniwersytet Warszawski. Праверана 11-04-2019.
  3. Пальчук Н. Какой вид Минска лучший? Виктор Корбут презентовал книгу о городе // Holiday.by [Электронный ресурс] — holiday.by, 17 января 2014
  4. Весялуха М. Дэтэктыўная гісторыя паміж Мінскам і Вільняй // Звязда [Электронный ресурс] — zviazda.by, 15.03.2016, 00:23
  5. Белохвостик Н.. Минск, который мы видим, но не замечаем(руск.) . Комсомольская Правда в Беларуси (12 студзеня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  6. Криулин В.. Таким Минск видят только птицы(руск.) . Комсомольская Правда в Беларуси (8 снежня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  7. Шчарбачэвіч Н. 9 нашых адрасоў у Вільні // «Ігуменскі тракт» № 7 (108) / «Звязда» № 35 (27893), 24 лютага 2015.
  8. Дорофей М. Дом Петра Первого в Минске уничтожили. «Фэст экскурсоводов» приоткрыл страницы истории Архівавана 22 красавіка 2015. // TUT.BY [Электронный ресурс] — tut.by, 19 апреля 2015, 20:03
  9. Мацей Бурачок. В Вильнюс проложили новый маршрут для белорусских туристов Архівавана 6 ліпеня 2015. — tut.by, 4 июля 2015, 16:00
  10. Беларуская спадчына Варшавы (бел.)  (недаступная спасылка). festguides.by (22 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 11-04-2019.
  11. Андреев В. Слово идет в ногу со временем Архівавана 12 мая 2012. // Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by, 05.05.2012
  12. Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро» Архівавана 5 мая 2015. // БЕЛТА [Электронны рэсурс] — belta.by, 4 траўня 2015, 15:09
  13. https://www.svaboda.org/a/28903384.html
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера»