Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[2] (нар. 1965, Брэст[3], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст.
Скончыў брэсцкую школу № 10, працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш».
У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча[4] па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімвлікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы. Быў ваенным мастаком у часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агентства Узброеных сіл Беларусі «Ваяр». Падпалкоўнік запасу.
У 2001—2018[5] гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзідэнце Беларусі.
Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў.
Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы[6][7][8][9], сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў[10][11][12] і грамадскіх аб’яднанняў.