wd wp Пошук:

Віктар Іосіфавіч Піятроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піятроўскі. Віктар Іосіфавіч Піятроўскі (1855 — 1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Скончыў курс Пецярбургскага будаўнічага вучылішча (грамадзянскі інжынер) па 1-м разрадзе ў 1879 годзе. Паступіўшы тады ж на службу, Віктар Іосіфавіч займаў паслядоўна пасады[1]: малодшага інжынера наўгародскага губернскага праўлення, памочніка начальніка дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (з 1880) і віцебскага гарадскога архітэктара (з 1881). Потым, на працягу трох гадоў (1885-87), быў у праўленні Уладзікаўказскай чыгункі(руск.) бел.[1].

Віктар Іосіфавіч перавёўся на пасаду чарнаморскага акруговага(руск.) бел. інжынера, але, за скасаваннем гэтай пасады, застаўся па-за штатам і прыкамандзіраваўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1].

У жніўні 1889 года яму была даручана пабудова мураваных будынкаў казарм для 10-га драгунскага екацярынаслаўскага палка(руск.) бел. ў Беластоку[2]. Гэту працу ён скончыў у 1891, а потым кіраваў пабудовай драўляных будынкаў казарм для двух палкоў ля ст. «Яблона» Прывіслянскай чыгункі[1].

Творчасць

Касцёл Святой Варвары ў 1910
Былыя казармы для кадэцкага корпуса, цяпер Будынак Канцылярыі прэм’ер-міністра(польск.) бел.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Барановский Г.В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. С. 268-69 (руск.)
  2. Віктар Іосіфавіч Піятроўскі на сайце Radzima.org
  3. 1 2 Піятроўскі Віктар Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе