У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў (29 сакавіка 1931, с. Гаранава, Ленінградская вобласць — 4 кастрычніка 2019) — Заслужаны настаўнік БССР. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР. Заслужаны трэнер СССР, стваральнік віцебскай школы спартыўнай гімнастыкі.
У 1945 годзе пачаў займацца гімнастыкай пры Тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета, праз тры гады выйграў чэмпіянат Ленінграда. Служыў на флоце ў Ліепаі, на вайсковых спаборніцтвах яго запрасіў у Віцебск дырэктар Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры Леанід Кім.
З 1956 года, пасля таго як сур’ёзна траўмаваў калена працаваў трэнерам у таварыстве «Дынама». Скончыў Віцебскі тэхнікум фізкультуры (1958). У 1960 годзе яго вучаніца Ала Ітсан выйграла першынство рэспублікі і стала першым майстрам спорту па спартыўнай гімнастыцы ў Віцебску. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў сталі яго вучні Юрый Козараў, Уладзімір Панарын, Уладзімір Віткоўскі і іншыя.
У 1964 годзе пятнаццацігадовая Ларыса Петрык стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, у 1965 годзе яна стала прызёрам Чэмпіянату Еўропы, у 1966 годзе стала чэмпіёнкай свету. На Алімпійскіх гульнях у Мехіка 1968 годзе заваявала два залатыя і адзін бронзавы медалі.
У 1972 годзе прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, два ордэны «Знак Пашаны».