wd wp Пошук:

Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў (29 сакавіка 1931, с. Гаранава, Ленінградская вобласць4 кастрычніка 2019) — Заслужаны настаўнік БССР. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР. Заслужаны трэнер СССР, стваральнік віцебскай школы спартыўнай гімнастыкі.

Біяграфія

У 1945 годзе пачаў займацца гімнастыкай пры Тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета, праз тры гады выйграў чэмпіянат Ленінграда. Служыў на флоце ў Ліепаі, на вайсковых спаборніцтвах яго запрасіў у Віцебск дырэктар Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры Леанід Кім.

З 1956 года, пасля таго як сур’ёзна траўмаваў калена працаваў трэнерам у таварыстве «Дынама». Скончыў Віцебскі тэхнікум фізкультуры (1958). У 1960 годзе яго вучаніца Ала Ітсан выйграла першынство рэспублікі і стала першым майстрам спорту па спартыўнай гімнастыцы ў Віцебску. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў сталі яго вучні Юрый Козараў, Уладзімір Панарын, Уладзімір Віткоўскі і іншыя.

У 1964 годзе пятнаццацігадовая Ларыса Петрык стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, у 1965 годзе яна стала прызёрам Чэмпіянату Еўропы, у 1966 годзе стала чэмпіёнкай свету. На Алімпійскіх гульнях у Мехіка 1968 годзе заваявала два залатыя і адзін бронзавы медалі.

У 1972 годзе прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, два ордэны «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. 1 2 http://pgv.cbsvit.by/pochetnye-grazhdane-vitebska/personalii/item/dmitriev-vikentij-dmitrievich

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга