wd wp Пошук:

Віка пасяўная

Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[3] (Vicia sativa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.

Назва

Гарошак пасяўны, віка, віка сеўная[4], выка[5], выка сеўная[6][7].

Батанічнае апісанне

Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце парнаперыстае, кветкі сядзячыя, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.

Падвіды

Значэнне і выкарыстанне

Культывуецца з XVIII ст. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Vicia angustifolia

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарошак