wd wp Пошук:

Відомец балотны

Відомец балотны[3][4] (Parnassia palustris) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Брызглінавыя (Celastraceae).

Назва

Відомец балотны, сярдзечнік[5][6], відомец[7], мужчынскі сярдзечнік[8].

Батанічнае апісанне

Parnassia palustris

Вышыня 15—30 см. Лісце суцэльнакрайняе, прыкаранёвае на доўгіх чаранках з сэрцападобнай асновай, у разетцы; сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, адзіночныя на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка.

На Беларусі пашыраны на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк, ручаёў. Цвіце ў ліпені — жніўні.

Лекавая і меданосная расліна. Ядавіты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Брызглінавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай