wd wp Пошук:

Відзьмо-невідзьмо

«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачанні. Аўтар і вядучы — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе са спецыяльнасцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядучы праграмы распавядае на беларускай мове пра жыццё сусветнага шоу-бізнесу, навінкі кінаіндустрыі, музыкі і пра дзейнасць артыстаў, а таксама культуры розных народаў.[1]

У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дагаворныя адносіны» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаннем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.

Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на тэлеканале Белсат.

Зноскі

  1. Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя? (бел.) . Наша Ніва (4 верасня 2022). Праверана 18 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·1992 год у Беларусі
Катэгорыя·СТБ
Катэгорыя·Белсат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Беларусь 1
Катэгорыя·Тэлеперадачы на беларускай мове