wd wp Пошук:

Вячаслаў Бортнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бортнік. Вячаслаў Бортнік (нар. 22 чэрвеня 1974, Гомель, Беларусь) — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч, праваабаронца, адукатар, псіхолаг, актывіст ЛГБТ-руху. Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія

Сям’я Вячаслава Бортніка паходзіць са шляхецкіх радоў Гулевічаў і Гатальскіх.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1996 г. Мае дыпломы магістра палітычных навук і дзяржаўнага кіравання ЕГУ (2004 г.) і Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон, 2010 г.) адпаведна. Вучыўся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск, 20012004). Скончыў шэраг мiжнародных праграм па правах чалавека ў Манрэалі, Жэневе, Сан-Паўлу i Варшаве. У Беларусі працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў вёсцы Насовічы (Добрушскі раён), дзіцячым псіхолагам у Гомелi, выкладаў псіхалогію ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, кансультаваў недзяржаўныя арганізацыі. У беларускім праваабарончым руху з 1995 г. У 20022006 гг. узначальваў Беларускі філіял Amnesty International. Браў актыўны ўдзел у палiтычным жыццi Беларусi, у тым ліку, у складзе iнiцыятыўных груп кандыдатаў у прэзiдэнты Юрыя Глушакова і Алеся Міхалевіча ў 2010 г. Назiраў за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 г. на выбарчым участку ў Вашынгтоне. Пераследваўся беларускiмi ўладамi за праваабарончую дзейнасць, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй у 2005 i 2006 гг.[1]

Далучыўся да Беларуска-амерыканскага Задзiночання (БАЗА) ў 2008 г. і служыў на пасадах сакратара, кiраўнiка прэсавай службы, намеснiка старшынi і старшынi Вашынгтонскага гуртка БАЗА.[2][3] Браў удзел у арганiзацыi шматлiкiх акцый пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..[4][5][6][7]

У эмiграцыi з 2013 г. З чэрвеня 2015 г. — сябра Галоўнай Управы БАЗА, у 2015—2017 гг. — намеснiк старшыні.[8] У 2016—2017 гг. служыў адным з кіраўнікоў Беларускага інстытута Амерыкі. У сакавiку 2016 г. абраны Сакратаром Рады БНР.[9] Абавязкi выконваў да лiстапада 2019 г. У 2018—2019 гг. выконваў абавязкi Скарбнiка Рады БНР. У лiпенi 2017 г. абраны ў склад Вялiкай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».[10] З жнiўня 2019 г. — сакратар Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

У 2012—2020 гг. з’яўляўся спецыялістам па Беларусі, Малдове і Украіне і старшынёй Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International USA.[11] З кастрычнiка 2019 г. на дзяржслужбе ЗША. Мае больш за 100 публікацый па правах чалавека, некамерцыйных арганізацыях, міжнароднаму развіццю, адукацыі і іншых пытаннях. Валодае беларускай, рускай, ангельскай, польскай, нямецкай i ўкраiнскай мовамi. Жыве у Вашынгтоне. Католiк.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ, у тым лiку, з заявамі і каментарамі ў падтрымку правоў ЛГБТ[12][13].

Шырокі розгалас у беларускіх СМІ атрымаў аднаполы шлюб Вячаслава Бортніка з Шонам Гейлордам, заключаны 11 ліпеня 2013 года ў Вашынгтоне[14].

Узнагароджаны Медалём да стагоддзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[15]

Зноскі

  1. http://spring96.org/files/reviews/be/2005_review_by.pdf
  2. https://nashaniva.by/?c=ar&i=43442
  3. https://www.svaboda.org/a/26998387.html
  4. https://by.belapan.by/archive/2013/12/20/670472_670490/ Архівавана 7 лютага 2019.
  5. https://www.huffingtonpost.com/sohrab-ahmari/americans-stand-up-to-eur_b_1161261.html
  6. https://charter97.org/be/news/2014/9/17/116149/
  7. https://naviny.by/article/20170326/1490532588-niyakih-kredytau-getamu-rezhymu-belarusy-zsha-adznachyli-dzen-voli Архівавана 17 верасня 2018.
  8. https://sakavik.net/2016/10/01/вячаслаў-бортнік-cтварэньне-эфектыўн/
  9. http://www.radabnr.org/prezydyjum/
  10. https://zbsb.org/node/5/
  11. https://blog.amnestyusa.org/europe/belarus-political-prisoners-released-but-authorities-need-to-do-more-for-human-rights/
  12. Вячеслав Бортник. ГОМОФОБИЯ. В будущее черепашьими шагами Архівавана 4 красавіка 2016.
  13. Вячеслав Бортник. ГОМОФОБИЯ. Под шумок? Архівавана 8 сакавіка 2018.
  14. Гомельскі актывіст пабраўся аднаполым шлюбам
  15. https://www.radabnr.org/bnr100-zsa-22062019/#more-3743
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта