wd wp Пошук:

Вяхава

Вя́хава[1] — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (працякае праз возера), за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, прыкладна за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Цялуша. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[2]

Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,7[3] км. Найбольшая глыбіня 2,2[3] м. Аб’ём вады ў возеры 0,55[3] млн м³. Плошча вадазбору 85,3 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. З паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма[3]. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Дно выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю магутнасцю да 11,5[1] м. Возера праточнае. У паўночнай частцы злучаецца ракой Вір з возерам Плывун.

У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак звычайны, лінь, плотка, краснапёрка, джгір.

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» Архівавана 2 студзеня 2019.
  3. 1 2 3 4 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Азёры Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дубоўскі каскад азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак