wd wp Пошук:

Вятчынскі сельсавет

Вятчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вятчын.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года). У 1925 годзе ў склад сельсавета ўваходзілі вёска Вятчын, хутары Вялікае Поле, Дробін Лес, Жарванец, Забінне, Заломы, Лескі, Мыкань, Пападзін, Рудня Вятчынская[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзякавіцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Справочник Мозырского округа. — Мозырь: издание Мозырского окружного исполнительного комитета, 1925. — 147, LXXXVIII с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе