wd wp Пошук:

Вялікі дубовы вусач

Вялікі дубовы вусач (Cerambyx cerdo) — насякомае сямейства вусачоў атрада цвердакрылых.

Апісанне

Цела вялікае (24-55 мм), смаляна-чорнае, верхавінка надкрылаў каштанавая або рыжа-бурая. Вусікі самца прыкметна даўжэйшыя за цела, у самкі роўныя з ім.

Пашырэнне

Вялікі дубовы вусач на паштовай марцы Рэспублікі Македонія

Прадстаўнік беднага відамі міжземнаморскага роду. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Украіна, Крым, Каўказ; у Беларусі сустракаецца жыве заходні (тыповы) падвід. Месцы пражывання: лісцевыя лясы і старыя паркі. Аддае перавагу тоўстым ствалам дуба, граба, грэцкага арэха, часам ліпы. Зрэдку засяляе пні.

Асаблівасці біялогіі

Лёт жукоў у траўні-ліпені. Лічынка выгрызае хады даўжынёй да 1 м спачатку ў кары, потым у забалоні і драўніне. Акукліванне ў дрэве ў спецыяльнай калысачцы. Генерацыя 3-4-гадовая. Жукоў знаходзяць на ствалах з сокам, які выцякае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вусачы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Уразлівыя віды