Вялі́кі Трыле́сін[1] (трансліт.: Vialiki Tryliesin, руск.: Великий Трилесин) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчынскага сельсавета.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па 1943 год у вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў[2].
У 1954—1960 гадах цэнтр Трылесінскага сельсавета[3]. Да 23 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[4].