Вялі́кія Па́ўлавічы[1] (трансліт.: Vialikija Paŭlavičy, руск.: Великие Павловичи) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Соржыцкага сельсавета.
Згадваецца ў 1758 годзе як вёска ў складзе маёнтка Паўлавічы ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ[2].
Да 9 ліпеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Астровенскага сельсавета[3].