wd wp Пошук:

Вялікія Вікаравічы

Вялі́кія Ві́каравічы[1] (трансліт.: Vialikija Vikaravičy, руск.: Великие Викоровичи) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стружскага сельсавета.

Гісторыя

Вёска вядома як мінімум з XVII стагоддзя, знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай Імперыі, з 1795 года вёска ўваходзіць у Столінскую воласць Пінскага павета Мінскай губерні, гаспадарамі зямлі былі Радзівілы. У 1879 годзе згадваецца як вёска, насельніцтва якой адносіцца да Стружскага праваслаўнага прыходу. З 1921 па 1939 год у складзе міжваеннай Польшчы, з 1939 у БССР.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ла́пцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна
Катэгорыя·Стружскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта