Стру́жскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Струга.
Сельсавет створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 3457 чалавек[2], з іх 97,5 % — беларусы[3].