wd wp Пошук:

Вялікая Ракавіца

Вялі́кая Ра́кавіца[1] (трансліт.: Vialikaja Rakavica, руск.: Великая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Насельніцтва

Гісторыя

У 18 стагоддзі вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Уладанне князей Шуйскіх, якія ў 1740 годзе перадалі вёску стольніку П.Талочку. Пасля 3-га падзела Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 34 сялянскія душы, уласнасць пані Талачковай. У 1897 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вятрак і кузня. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак (20 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў.

У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».

Славутасці

Фамільныя могілкі Талочкаў
Капліца-пахавальня Талочкаў

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Матыкальскі сельсавет
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вялікая Ракавіца