Вялі́кая Крушы́наўка[1] (трансліт.: Vialikaja Krušynaŭka, руск.: Великая Крушиновка) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.
У 1593 годзе згадваецца як прысёлак Зазер’е ў складзе маёнтка Азяраны Кіеўскага Пячэрскага манастыра[2].
У 1924—1954 гадах цэнтр Крушынаўскага сельсавета.