wd wp Пошук:

Вязель

Вя́зель[4] (Coronilla) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк.

Арэал

Выдзяляецца 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўднёвых раёнах) трапляецца вязель стракаты; расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 10 відаў[5]:

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкаратыўныя расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і карашлін).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Index Nominum Genericorum
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Coronilla (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 27 верасня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum